Віцебскія будаўнікі перадумалі пратэставаць

Пра гэта яны паведамілі сайту nn.by. На мінулым тыдні восем будаўнікоў заявілі пра выхад з афіцыйнага прафсаюза. Яны збіраліся перайсці ў шэрагі Беларускага Незалежнага прафсаюза і заснаваць на прадпрыемстве новую незалежную прафсаюзную ячэйку.

Цяпер рабочыя забралі заявы, бо начальства паабяцала палепшыць умовы працы і павысіць заробак. З кожным з будаўнікоў гутарылі індывідуальна.