Віцяблянаў затрымалі па дарозе да Міколы Статкевіча
У Віцебскае ўпраўленне ДАІ трапілі Аляксей Гаўруцікаў, Хрыстафор Жаляпаў, Ян Дзяржаўцаў і незалежны журналіст Зміцер Казакевіч.
Як паведамляе Радыё "Свабода", актывісты меліся сустрэцца з начальнікам калоніі ў Шклове. У кіраўніка якраз сёння прыёмны дзень, і напярэдадні яны дамовіліся пра візіт праз тэлефон.
Але машыну, у якой яны ехалі, каля 9 гадзінаў раніцы затрымалі супрацоўнікі ДАІ недалёка ад Віцебску. Ва ўсіх прысутных перапісалі пашпартныя звесткі, а потым заявілі, што машына, верагодна, крадзеная.