"Віцязь" робіць скрынкі для піва (фотафакт)

Вядомы ў Беларусі і за яе межамі вытворца тэлевізараў і іншай электронікі, віцебскае прадпрыемства "Віцязь", пачало рабіць пластыкавыя скрынкі. На прадпрыемстве адзначаюць, што такім чынам засцерагаюцца ад знікнення попыту на тэлевізары. Акрамя скрынак, на "Віцязі" ужо засволі вытворчасць тратуарнай пліткі і пластыкавых вёдраў.

Фота з фэйсбука карыстальніка Mikhail Doroshevich