“Віягра для жанчын” не прайшла выпрабаванне ў ЗША

Яго распрацавала кампанія BioSante Pharmaceutical Inc. Тэставанне паказала, што прэпарат хоць і падвышае ўзровень гармонаў, аднак не можа выклікаць сэксуальнае жаданне. Між тым кампанія ўжо загадзя разрэкламавала свой прадукт "LibiGel" як найлепшы ў свеце сродак, які прыводзіць у парадак жаночую сэксуальнасць, паведамляе ВВС.

Навіна пра гэтую няўдачу імгненна абваліла акцыі кампаніі на біржы.