Восем пацярпелых у метро маюць патрэбу ў пратэзаванні

Пра гэта паведаміў 14 красавіка на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іван Рыжко. Ён адзначыў, што значная колькасць пацярпелых атрымалі траўмы ног, бо выбуховае прыстасаванне, па версіі следства, "было размешчана пад лаўкай".