Вроцлаў стане еўрапейскай сталіцай культуры

Польскі горад Вроцлаў выйграў права называцца еўрапейскай сталіцай культуры 2016 года, паведамляюць польскія СМІ.

Разам з Вроцлавам функцыю еўрапейскай сталіцы культуры будзе выконваць ў 2016 годзе адзін з гарадоў Іспаніі.


Вроцлаў — гістарычная сталіца Сілезіі, адзін з самых буйных і самых старых польскіх гарадоў, размешчаны на берагах ракі Одра.