Вячаслаў Глеб пакінуў "Франкфурт"

Па словах футбаліста, як перадае goals.by, не бачыў для сябе перспектывы ў клубе пасля таго, як франкфуртцаў пакінуў галоўны трэнер Ханс-Юрген Бойзен. Улетку трэнер адыграў вялікую ролю ў запрашэнні беларуса.

У цяперашнім чэмпіянаце другой бундэслігі Глеб-малодшы правёў 7 матчаў.

Нагадаем, у першай палове гэтага сезону Вячаслаў Глеб выступаў у складзе мінскага "Дынама". Ён правёў 11 матчаў і набраў у іх 6 ачкоў.