Вялікабрытанія перажывае моцныя снегапады

Метэаролагі перасцерагаюць, што нападае да 60-70 см снегу і раяць сядзець дома ў выходныя, перадае ВВС.

Закрытыя аэрапорты ў Саўтгемптане, Кардыфе, Брысталі, 160 школ у Хэмпшыры. У Вустэршыры стаяць чэргі па хлеб. 70 рэйсаў скасаваныя ў аэрапорце Хітроў.

"Англія зусім не гатовая да снегу. Ёсьць і паніка, і эйфарыя. Нарэшце гэта не дождж,  як часта бывае, а снег", — пішуць мясцовыя інтэрнэтчыкі.

Фота — Reuters