Вяскоўцу далі тры гады за ўдар міліцыянта граблямі

Група міліцыянтаў прыехала затрымаць 31-гадовага мужчыну, які падазраваўся ў крадзяжы. Аднак ён аказаў праваахоўнікам супраціў. Пасля на вуліцу выбег яго бацька і граблямі ўдарыў міліцыянта па галаве — той упаў і страціў прытомнасць, а сын уцёк. Яго затрымалі пазней і асудзілі на 7,5 гадоў турмы, за краты трапіў і яго бацька, паведамляе УНІАН.