Выхаванцы школы-інтэрната "замініравалі" гомельскую псіхлячэбніцу

Выхаванцы Улукаўскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот патэлефанавалі з таксафона ў міліцыю і паведамілі, што Гомельская абласная псіхіятрычная бальніца замініраваная.

Асобы "тэлефонных тэрарыстаў" хутка раскрылі. Імі аказаліся падлеткі 1995, 1996 і 1998 гадоў нараджэння.

Эвакуацыя людзей з лячэбніцы не праводзілася, паведамляе БелаПАН.