Выходныя будуць халоднымі і дажджлівымі

Паводле прагнозу Гідраметэацэнтра, 19 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У пятніцу яшчэ будзе даволі цёпла. Нават да 29 градусаў. А вось у суботу ўжо толькі 21 і з дажджамі. Тое ж надвор’е чакаецца і ў нядзелю, паведамляе БелаПАН.