Выраслі цэны на айчынныя цыгарэты

11 красавіка Мінэканомікі прыняло пастанову "Аб унясенні зменаў і дадаткаў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусі ад 29 сакавіка 2010г. №61". Паводле дакумента, прадугледжваецца падвышэнне рознічных цэн на асобныя маркі цыгарэт вытворчасці ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 2,1-21,6%. Адначасова зацверджаныя рознічныя цэны на новыя маркі цыгарэт айчыннай вытворчасці. Гэтая пастанова набудзе моц з 16 красавіка 2011 года.