Выстава спартовых аўтамабіляў у Пінску (фота)

Гэта праходзілі закрытыя для гледачоў трэніроўкі. Каб крыху суцешыць падагрэтую цікавасць пінчукоў, арганізатары мерапрыемства вырашылі зладзіць выставу спорткараў, якія неўзабаве пачнуць “драць” асфальт на кубкавых гонках.

Адкрыты Кубак Беларусі па дрыфцінгу пройдзе ў нядзелю ў Пінску, у спаборы прымуць удзел 20 спартоўцаў з Беларусі, Украіны, Літвы і Расіі.