Выставу Zabor у Віцебску сарваў вецер

Як паведамілі “Народным навінам Віцебска” ў Цэнтры сучаснага мастацтва, у суботу дзьмуў моцны вецер, які сарваў 12 постэраў. Арганізатары з-за непагадзі прынялі рашэнне зняць астатнія работы. Усяго ў віцебскі арт-праект уваходзіла 45 твораў пяці мастакоў.

Чакаецца, што ў панядзелак рэпрадукцыі вернуцца на плот батанічнага сада. І будуць экспанавацца амаль два месяцы.