Выжылы пры крушэнні ЯК-42 бортінжынер даў першае інтэрв'ю
Аляксандр Сізоў распавёў журналістам пра трагедыю, у якой загінуў хакейны клуб "Лакаматыў".
Па яго словах, якія перадаюць інфармагенцтвы, праблемы сталі відавочнымі ўжо пры разбегу самалёта. Самалёт узляцеў з грунта і пачаў завальвацца, кажа Сізоў.
Выжылы інжынер у момант катастрофы знаходзіўся не ў кабіне пілотаў, а ў салоне, на апошнім шэрагу справа. Ён кажа, што не быў прышпілены. Першыя імгненні пасля авіякатастрофы ён памятае дрэнна.
Сізоў заяўляе, што перад вылетам ён асабіста ўдзельнічаў у аглядзе самалёта, які знаходзіўся ў ідэальным стане.