Вызначаны арбітр на матч "Штурм" — БАТЭ
Ім стаў шведскі спецыяліст Ёнас Эрыксан.
Шведскі арбітр Ёнас Эрыксан будзе судзіць другі матч плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж аўстрыйскім "Штурмам" і барысаўскім БАТЭ. Пра гэта інфармуе сайт УЕФА. Паядынак пройдзе 24 жніўня ў Грацы. Тыдзень таму ў Мінску была зафіксаваная нічыя 1:1.
Нагадаем, што ў гасцявым матчы згуляе паўабаронца барысаўчан Рэнан Брэсан, дыскваліфікацыя якога ўчора была адмененая.