Ягор Філіпенка не згуляе супраць “Мілана”
Чарговую кадравую страту панёс барысаўскі футбольны клуб БАТЭ.
Абаронца клуба і зборнай Беларусі Ягор Філіпенка, які быў заменены пасля ўдару ў спіну на 19-й хвіліне адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы-2012 супраць Румыніі, не згуляе як мінімум у адным матчы БАТЭ супраць італьянскага "Мілана".
Першая з двух сустрэчаў гэтых клубаў пройдзе ў Італіі 19 кастрычніка. На працягу двух тыдняў Філіпенку супрацьпаказаныя нагрузкі на спіну, пасля чаго ён прыступіць да спецыяльных рэабілітацыйных практыкаванняў, паведамляе прэс-служба БАТЭ.