Як конь "паралізаваў" рух пад Маладзечнам (відэа)

Трое сутак увага кіроўцаў на трасе была прыкаваная не да дарожных знакаў, а да хворага каня. Толькі ў панядзелак ветэрынары забралі яго ў лячэбніцу і канстатавалі цяжкі стан здароўя. І адразу ж прапанавалі гаспадарам усыпіць каня. Тыя на гэтую працэдуру згадзіліся не адразу, бо разлічвалі прадаць жывёліну на мяса, паведамляе Першы тэлеканал.