Як мінчук скраў у краме туалетную ваду (відэа)

35-гадовы мужчына, які раней неаднаразова трапляў за краты, падазраецца ў здзяйсненні крадзяжу з крамы парфумы.

Спачатку ён доўга выбіраў туалетную ваду, пераходзіў з аднаго месца ў другое. А пасля схаваў флакон пад куртку і хутка выйшаў з крамы.

Дзеянні мужчыны зафіксавала камера відэаназірання, яго затрымалі. Страты крамы ацэненыя на суму больш за 1 мільён рублёў, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.