Як замятае Брэст, можна пабачыць анлайн (відэа)
Пад Брэстам з-за непагоды адбылося некалькі аварый. На трасе М1 цыклон "Хавер" літаральна здувае ў кювет аўтамабілі.
Прамую трансляцыю завірухі ў Брэсце размясціў на сваім канале ў Youtube адзін з гараджанаў.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", на ўездзе ў горад, каля павароту на Тэльмы, перакуліўся мікрааўтобус Мэрсэдэс. Пацярпелых няма, аднак рух быў вельмі ўскладнены. З-за аб'езду месца здарэння ўтварыўся вялікі затор.
Вядома таксама пра яшчэ адну сур'ёзную аварыю на выездзе з гораду. Каля "Лукойла" перакуліліся 2 аўтамабілі. Іх кіроўцы не справіліся з кіраваннем.