"Яндэкс" аднавіўся пасля збою

Збой на найбуйнейшым расійскім пашуковіку адбыўся ўдзень 19 жніўня. Усе сэрвісы былі недаступныя больш за тры гадзіны. Потым яны паступова пачалі аднаўляцца. У звычайным рэжыме "Яндэкс" працаваў толькі каля 21-й гадзіны.

Кіраўніцтва Яндэкса кажа, што збой у працы адбыўся з-за праблемы з маршрутызацыяй у сетцы "Яндэкса". Як інфармуе TUT.BY, працаўнікі Яндэкса абвяргаюць, што збой звязаны з працай дата-цэнтраў, DDoS-атакамі, пажарамі ці іншымі вонкавымі фактарамі. Нагадаем, што такія версіі былі агучаныя ў інтэрнэце.