Яшчэ адна аварыя: у Гомелі перакулілася машына з грашыма
Інкасатарскі аўтамабіль “Фольксваген”, які належыць ААТ “Беларусбанк”, 3 лістапада сутыкнуўся з легкавіком БМВ.
Аварыя здарылася на перасячэнні вуліц Валгаградскай і Жукава. Кіроўца інкасатарскай машыны перад выездам на скрыжаванне не саступіў дарогу іншаму аўтамабілю.
Удар апынуўся гэтулькі моцным, што банкаўскую машыну перакуліла дагары нагамі. Інкасатар атрымаў удар галаўнога мозгу і быў шпіталізаваны. Кіроўцы абодвух аўто сур’ёзных траўмаў не атрымалі, перадае БЕЛТА.