Яўка на выбарах — амаль 40%

Як паведамілі БелаПАН у Цэнтрвыбаркаме, у Брэсцкай вобласці прагаласавала 34,7% выбаршчыкаў, у Віцебскай — 45,3%, Гомельскай — 46,8%, Гродзенскай — 36,8%, Мінскай — 38%, Магілёўскай — 41,8% і ў Мінску — 32,3%.

Нагадаем, што ў датэрміновым галасаванні, якое праходзіла з 18 па 22 верасня, прыняло ўдзел 25,9% выбаршчыкаў.