YouTube правядзе кінафестываль “Тваё кіно”
Удзельнікамі могуць стаць усе жадаючыя.
Для гэтага неабходна з 2 лютага па 31 сакавіка адправіць кароткі фільм на конкурс, які будзе праводзіцца непасрэдна на YouTube. Фіналістаў адбярэ кампанія Scott Free Productions, паведамляе Lenta.ru.
Праца, прадстаўленая на
конкурс, можа быць
любога жанру. Журы
разгледзіць не толькі самастойныя кароткаметражныя стужкі, але і, напрыклад,
пілотныя выпускі серыялаў.
50 фільмаў-фіналістаў размесцяць на прысвечаным фестывалю
канале на YouTube. З іх карыстальнікі сэрвісу адбяруць дзесяць лепшых прац, якія пакажуць на 69-м Венецыянскім
кінафестывалі, а стваральнік лепшага фільма атрымае грант у памеры 500 тысяч
долараў ЗША.