Юлію Цімашэнку могуць сёння выпусціць на волю

У судзе разглядаецца касацыя ўкраінскага экс-прэм'ера па так званай "газавай справе", перадае ВВС. Абарона аспрэчвае прысуд, паводле якога Цімашэнку прызналі вінаватай у перавышэнні паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй і прысудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі. Калі суд сёння адменіць ранейшы вырак, Цімашэнка можа апынуцца на волі, бо па іншых яе абвінавачаннях зняволенне не прадугледжанае.

Фота — AFP