Юлію Цімашэнку пачалі выводзіць з галадоўкі

Там Цімашэнка пройдзе рэкамендаваны міжнароднай медыцынскай камісіяй курс рэабілітацыі, інфармуе ВВС. У гэты час на тэрыторыі лякарні знаходзілася група прыхільнікаў палітыка, якая скандавала “Юлі — волю!”

У аўторак дачка Юліі Цімашэнка Яўгенія паведаміла, што за час галадоўкі яе маці схуднела прыкладна на 10 кілаграмаў. Вывядзеннем яе з галадоўкі і лекаваннем будзе займацца нямецкі доктар Луц Хармс.

Украінскія ўлады спадзяюцца, што перавод апазіцыянеркі ў лякарню дапаможа разрадзіць дыпламатычны крызіс вакол яе лекавання. Цімашэнка пачала галадоўку амаль тры тыдні таму ў знак пратэсту супраць палітычнай сітуацыі ў краіне. Яна сцвярджае, што яе збілі супрацоўнікі калоніі ў часе прымусовай перавозкі ў лякарню ўвечары 20 красавіка.