“Юнацтва” нарэшце здолела перамагчы
У чэмпіянаце ВХЛ мінскі хакейны клуб перарваў працяглую серыю паразаў, выйграўшы па булітах у “Разані” — 3:2 (1:0, 1:0, 0:2, 0:0, 1:0).
Матч прайшоў 2 лістапада на хатняй арэне “Юнацтва”, інфармуе БелаПАН. Шайбы закінулі Максім Слыш і Аляксандр Фамін.
Пасля 19 матчаў “Юнацтва” з 23 ачкамі займае 23-е месца сярод 27 каманд (4 перамогі ў асноўны час, 4 па булітах, 3 паразы па булітах і 8 у асноўны час, розніца шайбаў 43-48.
Наступны матч каманда таксама правядзе ў сябе дома: 4 лістапада згуляе з “Дынама” (Балашыха).