Юрый Пудышаў увайшоў у трэнерскі штаб БАТЭ
Футбольны спецыяліст вярнуўся ў клуб праз 8 гадоў.
Як паведамляе Goals.by, у БАТЭ Пудышаў будзе асіставаць Аляксандру Лісоўскаму ў дублюючым складзе барысаўчан.
Нагадаем, спецыяліст быў старшым трэнерам БАТЭ з 1997 па 2003 год. Потым ён працаваў у сталічным МТЗ-РІПА і брэсцкім "Дынама".