З 1 студзеня ў Мінску адключылі тэлеканал "Еўраспорт"
Раней беларускі кабельны аператар "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" заявілі, што "Еўраспорт" патрабуе большай аплаты.
МТІС плаціць больш не хацеў з дзвюх прычынаў, кажа дырэктар кампаніі Міхаіл Мілаванаў. Па-першае, гэта валюта, якая сыходзіць з краіны. Па-другое, гэта можа адбіцца на коштах для спажыўцоў, інфармуе БЕЛТА.
Замест "Еўраспорту" цяпер транслюецца расійскі тэлеканал "Культура".