З 12 лютага цукар падаражэе на 10%.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі №14.
Рознічная цана на цукар-пясок вагавы складзе 3290 за кілаграм, на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па 1 кілаграме — 3600 рублёў.
Нагадаем, папярэдняе падвышэнне адбылося 26 студзеня таксама на 10%.