З 20 кастрычніка валюту будуць прадаваць на адной сэсіі
Да такога рэжыму працы пяройдзе Беларуская валютна-фондавая біржа.
Асноўная сэсіі, на якой прадавалі валюту пад імпарт энэргарэсурсаў і медыкаментаў, злучыцца з дадатковай. Пра такія планы заявіў 15 кастрычніка ў эфіры тэлеканала СТВ віцэ-прэм’ер Сяргей Румас. На адзінай сэсіі будзе гнуткае курсаўтварэнне, залежнае ад попыту і прапановы, паабяцаў прадстаўнік ураду. Паводле яго словаў, дзяржава ні ў якім разе не будзе адміністратыўна ўмешвацца ў курсаўтварэнне.
14 кастрычніка курс долара на дадатковай сэсіі склаў 9.010 рублёў, а на асноўнай — 5.725. Розніца склала 57,4%.