З 2013 года падаткі можна будзе плаціць праз інтэрнэт
Праўда, такая магчымасць з’явіцца толькі ў канцы наступнага году.
Навіна тычыцца фізічных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве падаткаў і збораў. Ня сёння беларусы могуць аплачваць камунальныя паслугі праз інтэрнэт, але падобны сэрвіс з аплатай падаткаў пакуль не распрацаваны. Складанасць у тым, што ў кожнага падатку свой рахунак, свой падрахунак, свая класіфікацыя і г.д. Цяпер ідзе праца па вырашэнні гэтых праблем.
На сёння ўжо ёсць магчымасць электроннага дэкларавання падаткаў — да адпаведнай сістэмы падключана болей за 80 тысяч арганізацыяў. Праз інтэрнэт можна не толькі падаць дэкларацыю, але і атрымаць тлумачэнні. Таксама праз сусветнае сеціва можна падаваць у падатковыя органы розныя заявы і атрымліваць па іх рашэнні.