З 21 ліпеня бензін зноў даражэе

Пра гэта TUT.by паведамілі на некалькіх мінскіх АЗС. Па звестках інфармацыйнага парталу, 1 літр АІ-95 будзе каштаваць 4650, АІ-92 — 4300, дызель — 4650, Н-80 — 4200.

8 ліпеня Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся знізіць кошты на маторнае паліва пасля рэзкага падаражання на 30%, якое абярнулася акцыяй пратэсту аўтамабілістаў. Тады кіраўнік краіны паабяцаў, што кошт паліва не будзе падвышацца рэзка.