З Беларусі этапавалі расійскага экстрэміста

Раней ён быў асуджаны ў Расіі "за арганізацыю экстрэмісцкай супольнасці". Як стала вядома агенцтву astv.ru, яго знайшлі і этапавалі ў СІЗА Паўднёва-Сахалінска.

Іван Разенка быў фігурантам рэзананснай справы, па якой разам з ім праходзіла некалькі былых і дзейсных на той момант міліцыянтаў. Ён кіраваў так званым "Славянскім саюзам", які дзейнічаў на Сахаліне з 2005-га да студзеня 2008 года. За гэта Разенка быў прысуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. На абвяшчэнне прысуду Разенка не прыйшоў — уцёк у Беларусь.

Да ўстаноўленага судом пакарання, хутчэй за ўсё, былому міліцыянту-уцекачу будзе дададзены новы тэрмін.