З Беларусі выслалі расійскага журналіста

Кармазін паспеў сустрэцца з Мікітай Ліхавідам і Ірынай Халіп. Пасля сустрэчы з ёй журналіста адразу ж затрымалі і адвезлі ў Партызанскі РУУС Мінска. Там сцерлі ўсе запісы з дыктафона, знялі адбіткі пальцаў і дапыталі.

Пасля гэтага расійскаму журналісту ўручылі паперу, дзе было напісана, што Кармазіну забараняецца на працягу года ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. У пашпарце журналіста паставілі адпаведны штамп і пад канвоем даставілі на вакзал, паведамляе “Хартыя 97”.