З Брэсцкай псіхлякарні ўцяклі пацыенты

У Брэсцкі РАУС звярнуўся дзяжурны лекар Брэсцкай абласной псіхіятрычнай лякарні “Магілеўцы”. Ён заявіў, што 22 красавіка сцены медычнай установы самавольна пакінулі два пацыенты. Адзін 22-гадовы жыхар Івацэвіцкага раёна, другі ва ўзросце 30 год, пражывае ў Ляхавіцкім раёне.

Месца знаходжання збеглых мужчынаў пакуль не выяўлена.