З гродзенскага заапарку паспрабавала ўцячы гіена
Надзвычайнае здарэнне адбылося ўначы 9 кастрычніка.
Гіена, якая лічыцца адной з самых агрэсіўных жывёлаў у свеце, прагрызла дзірку ў сетцы і выйшла пагуляць, паведамляе Гродзенскі блог S13.
На шчасце, вартаўнікі адрэагавалі своечасова і загналі парушальніцу спакою назад у вальер. Небяспечная драпежніца да таго часу ўжо дайшла да клеткі з казламі і выбірала сабе ахвяру.
Па словах работнікаў заапарка, гэта ўжо не першы выпадак, калі жывёлы ўцякаюць з клеткі. Напрыклад, пару гадоў таму на волю вырваўся леапарду. Нейкім цудам тады адным голасам утаймавала дзікага звера дырэктарка заапарку.