З кватэры Бяляцкіх канфіскоўваюць маёмасць
29 сакавіка судовы выканаўца забраў тэлевізар, які быў апісаны яшчэ да суда над праваабаронцам.
Пра гэта жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук паведаміла Радыё Свабода. Паводле слоў жанчыны, гэта першая маёмасць, якую ў іх забіраюць з кватэры.
Тым часам сам Алесь Бяляцкі з бабруйскай калоніі працягвае дасылаць калегам лісты, ў якіх апісвае свой шлях да беларушчыны. Наталля Пінчук кажа, што паступова гэтыя ўспаміны праваабаронцы павінны скласціся ў кніжку.