З рэгіёнаў Брэстчыны выцясняюць “чарнілы”

Як піша газета “Вечерній Брест”, з ініцыятывы УУС Брэсцкага аблвыканкама мясцовыя органы ўлады абмяжоўваюць, ці ўвогуле забараняюць продаж пладова-ягадных вінаў.

Так, у жніўні, “чарнілы” не прадаваліся на тэрыторыях Тамашоўскага і Радваніцкага сельсаветаў. А з 12 верасня забаранілі прадаваць “чарнілы” і ў Іванаўскім раёне. У іншых населенных пунктах вобласці ёсць абмежаванне продажу алкаголю ў начны час.