З суботы цукар падаражэе на 20%

З 10 верасня 1 кг фасаванага цукру будзе каштаваць 6000 рублёў. Цукар у мяхах ад 25 да 50 кг будзе каштаваць па 5500 рублёў за 1 кг, паведамляе АФН.

Дарэчы, сёлета гэта ўжо чацвёртае павышэнне коштаў на цукар. У студзені і лютым ён даражэў на 10%, у траўні — на 40%. Беларускія ўлады абяцалі, што да новага ўраджаю цукровых буракоў даражэць прадукт не будзе.