З універсітэта Масачусетса, дзе вучыўся Царнаеў, ідзе эвакуацыя

Гэтыя меры былі прынятыя пасля таго, як стала вядома, што падазраваны ў тэрактах у Бостане з'яўляецца навучэнцам універсітэта.

Як паведамляе РІА "Новости", на тэрыторыі кампуса працуюць супрацоўнікі паліцыі.

Нагадаем, што ў прыгарадзе Бостана сілавікі акружылі дом, які належыць братам Царнаевым. Іх падазраюць у арганізацыі выбуху на Бостанскім марафоне. Старэйшы з братоў, 26-гадовы Тамерлан, быў застрэлены паліцыяй. 19-гадовы Джахар абвешчаны ў вышук. Абодва браты — выхадцы з Паўночнага Каўказа Расіі.

У сувязі спецаперацыяй па затрыманні Царнаева часова зачыненыя яшчэ пяць навучальных установаў — Гарвардскі ўніверсітэт, Масачусецкі тэхналагічны інстытут, каледж Бостана, Універсітэт Бостана і каледж Эмерсана. Адменены ўсе класныя і пазакласныя заняткі.

Фота — AFP