З-за моцнага ветру пацярпелі Мінская і Магілёўская вобласці
У Маладзечне перакуліўся насціл ад прыпынку грамадскага транспарта на маладога мужчыну.
Пашкоджанні будынкаў аказаліся мінімальнымі: у 7 жылых дамах і 4 сельскагаспадарчых будынках часткова пашкоджаны дах.
У Маладзечне на плошчы Старое месца перакуліўся навес на прыпынку грамадскага транспарта. Канструкцыя траўміравала маладога мужчыну. Ён шпіталяваны, стан ацэньваецца як цяжкі. На месцы здарэння аварыйная брыгада вядзе аднаўленчыя працы.
У выніку разгулы стыхіі было абясточана 474 населеных пункты. Да цяперашняга часу электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў адноўлена, паведамляе БЕЛТА.