За 2012 год у Беларусі памерла 317 чалавек з ВІЧ
З іх 219 былі ў стадыі СНІДу — гэта статыстыка за 10 месяцаў бягучага году.
1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэтую небяспечную і невылечную хваробу ўпершыню зарэгістравалі 5 чэрвеня 1981 года ў Амерыканскім цэнтры кантролю над захворваннямі. 1 снежня 1988 года на сустрэчы міністраў аховы здароўя усіх краіны прагучаў заклік да сацыяльнай цярпімасці і пашырэння абмену інфармацыяй па ВІЧ/СНІД. Колькасць памерлых ад СНІДу ва ўсім свеце складае дзясяткі мільёнаў чалавек.
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам служыць справе ўмацавання арганізаваных высілкаў па змаганні з хваробай, якая распаўсюджваецца па ўсіх рэгіёнах свету. Гэты дзень стаз штогадовай падзеяй у большасці краін — праводзяцца адмысловыя мерапрыемствы, інфармацыйныя акцыі, дабрачынныя канцэрты ў падтрымку ахвяраў хваробы і г.д.
Сімвалам барацьбы са СНІДам з’яўляецца чырвоная стужачка.