За два гады таваразварот інтэрнэт-крамаў вырас у 3,3 раза

Наркевіч: "У 2009 годзе таваразварот інтэрнэт-крамаў па Беларусі складаў 69,9 мільярда беларускіх рублёў, а ў 2010 годзе — 231,6 мільярдаў. Гэта значыць, вы бачыце тэндэнцыю росту — у 3,3 раза ў нас ідзе рост таваразвароту інтэрнэт-гандлю".

Згодна з экспертнымі ацэнкамі, кожны год у Беларусі ў сярэднім становіцца на 100 інтэрнэт-крамаў больш. У мінулым годзе перарэгістрацыю прайшлі 2,5 тысячы інтэрнэт-крамаў.