За "лішняе" паліва беларусы адабралі ў паляка аўтамабіль
Ён спрабаваў вывезці з Беларусі больш за 100 літраў паліва.
Як паведамляе сайт brest.customs.gov.by, 24-гадовага грамадзяніна Польшчы затрымалі на пераходзе "Варшаўскі мост". У багажніку аўтамабіля "Аudi A4" была знойдзена "схованка": у металічны газавы балон кантрабандыст заліў 40 літраў дызельнага паліва. Яшчэ 20 літраў паліва кіроўца спрабаваў незаконна перавезці праз мяжу ў двух пластыкавых каністрах. Апроч гэтага ў баку машыны знаходзіліся 50 літраў незадэкляраванага бензіну.
Аўтамабіль у маладога чалавека канфіскаввалі "як сродак здзяйснення правапарушэння", яго ацанілі ў 60 мільёнаў рублёў.
Фота — brest.customs.gov.by