За лістапад інфляцыя ў Беларусі склала 8,1%

Цэны на прамысловую прадукцыю ўзраслі за месяц на 15,6%, а на харчовыя тавары — на 8,5%. Нехарчовыя тавары падаражэлі на 4,7%. Кошты і тарыфы на платныя паслугі ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам павялічыліся на 13,9%, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белстат.