За месяц працы “БелЯмы” выпраўлена 30 дарожных дэфектаў

Сайт “БелЯма” дзейнічае ў Беларусі крыху больш за месяц. Яго мэта — збіраць інфармацыю пра дэфекты дарожнага пакрыцця ў краіне. Ён прадугледжвае актыўны ўдзел неабыякавых грамадзянаў з аказаннем ім прававой дапамогі.

За гэты час на сайт было запампавана 168 фотаздымкаў дарожных дэфектаў з усёй Беларусі. На дадзены момант у ДАІ знаходзяцца 46 заяваў. Па 30 фотафактах праведзена праверка і гэтыя дэфекты выпраўленыя.