За месяц у Расіі зніклі сем жыхароў Брэстчыны

Фармулёўка тыповая: паехаў на заробкі, не выходзіць на сувязь. Пенсіянерка з Камянца толькі нядаўна заявіла пра знікненне сына, які  паехаў у Краснадарскі край яшчэ ў 2003 годзе і “да цяперашняга часу ягонае месцазнаходжанне не ўстаноўлена”, інфармуе прэсавая служба Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.