За мінскае "Дынама" будзе гуляць фінскі нападнік Кім Хіршовіц

Дамова будзе дзейнічаць да канца сезону, паведамляе прэс-служба клуба.

У мінулым сезоне Хіршовіц выступаў за ніжагародскае "Тарпеда". У 12 матчах плэй-оф ён закінуў дзве шайбы, аддаў тры дзейсныя перадачы і зарабіў тры балы па сістэме "плюс-мінус".

Таксама Хіршовіц рэгулярна гуляў у складзе нацыянальнай зборнай Фінляндыі на этапах "Еўрапейскага хакейнага тура".

Фота — fanzone.khl.ru