За рамонт "Газелі" хочуць заплаціць як за тры новыя
Талачынскі кансервавы завод збіраецца выдаткаваць на рамонт "Газелі" 58 тысяч долараў.
Як піша "Народная Воля", прадпрыемства размясціла тэндар на капітальны рамонт аўтамабіля ГАЗ-2705 "Газель". На новае жыццё машыны збіраюцца выдаткаваць 500 мільёнаў рублёў.
Дарэчы, новая "Газэль" каштуе каля 20 тысяч долараў. Нескладана падлічыць, што замест рамонту можна купіць тры новыя аўтамабілі.
Фота — trans-wett.ru